Візіт ватыканскага кардынала ў Славакію
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерарх прыехаў па запрашэнне ўпаўнаважанага ўрада Славакіі па справах свабоды рэлігіі і веравызнання Анны Заборскай. Ён наведае Кошыцы, Міхалоўцы, Прэшаў і Браціславу.
Візіт уключае сустрэчы з рыма- і грэка-каталіцкім духавенствам, праваслаўнымі іерархамі. У яго гонар у грэка-каталіцкім саборы ў Кошыцах адбудзецца экуменічны канцэрт. У Прэшаўскім універсітэце, дзе ёсць два тэалагічныя факультэты: праваслаўны і грэка-каталіцкі, швейцарскі тэолаг прачытае лекцыю аб магчымасці сакрамэнтальнай еднасці католікаў і праваслаўных. У Кошыцах ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Эдуардам Хегерам.
30 сакавіка ў Браціславе адбудзецца сустрэча госця з Ватыкана з Экуменічнай радай Цэркваў. У другой палове дня кардынал Кох стане госцем на сімпозіуме, прысвечаным міжрэлігійнаму дыялогу паміж іудзейскімі і каталіцкімі супольнасцямі.