Арцыбіскуп з Масквы: папскі візіт у Венгрыю – мірная місія
“Магчыма, Еўропа сапраўды магла б зрабіць больш для міру”, - сказаў італьянскаму каталіцкаму агенцтву SIR арцыбіскуп Паола Пецы, пастыр маскоўскай архідыяцэзіі Маці Божай.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерарх прызнаў, што сярод жыхароў расійскай сталіцы адчуваецца пэўная напружанасць. Зараз кажуць пра тое, як прыстасавацца да гэтай сітуацыі, з якой не відаць асаблівага выхаду. На яго думку, пакуль цяжка сказаць, наколькі вялікая рызыка пашырэння канфлікту.
“Думаю, што паездка Папы ў Венгрыю мае добры шанец стаць не толькі мірнай місіяй, але і магчымасцю аднавіць заклік да міру. Я не ведаю, як Францішак захоча гэта зрабіць, але гэта, безумоўна, выдатная магчымасць. Але я адважваюся сказаць, што Еўропа таксама павінна скарыстацца гэтай магчымасцю, каб сапраўды зрабіць больш для міру”, - адзначыў арцыбіскуп Пецы.
25 красавіка 2023, 13:45