Прага: кангрэс Міжнароднага каталіцкага цыганскага камітэта
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, кардынал Майкл Чэрны звярнуўся з лістом да ўдзельнікаў. Ён нагадаў словы святога Паўла VI, скіраваныя да ромаў у 1965 годзе: “Вы знаходзіцеся не на ўзбочыне, але ў самым сэрцы Касцёла”.
Удзельнікі Кангрэса, сярод якіх дваццаць святароў, каля дзясятка законніц і свецкія вернікі, розным чынам вядуць сваю місію сярод цыган: апякуюцца імі ў парафіях і месцах часовага знаходжання, рэалізуюць адукацыйныя праекты.
Наступны кангрэс пройдзе 12-14 красавіка 2024 года ў Ліёнскай архідыяцэзіі ў Францыі. Новая старшыня Камітэта італьянскі тэолаг Крысціяна Сіманэлі хоча, каб чарговы форум адбыўся ў Львове пасля заканчэння вайны.
Міжнародны камітэт быў створаны ў 1970-х гадах для падтрымкі душпастырства сярод цыганскага насельніцтва.