Падчас сустрэчы прадстаўнікоў ромаў і сінці з Францішкам. Ілюстрацыйнае фота Падчас сустрэчы прадстаўнікоў ромаў і сінці з Францішкам. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Прага: кангрэс Міжнароднага каталіцкага цыганскага камітэта

У Празе завяршыўся кангрэс Міжнароднага каталіцкага цыганскага камітэта. 136 удзельнікаў, якія працуюць у дышпастырстве цыган у 20 еўрапейскіх краінах, сабраліся на сустрэчу, тэма якой была: Крызіс і раны як крыніцы перамен.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, кардынал Майкл Чэрны звярнуўся з лістом да ўдзельнікаў. Ён нагадаў словы святога Паўла VI, скіраваныя да ромаў у 1965 годзе: “Вы знаходзіцеся не на ўзбочыне, але ў самым сэрцы Касцёла”.

Удзельнікі Кангрэса, сярод якіх дваццаць святароў, каля дзясятка законніц і свецкія вернікі, розным чынам вядуць сваю місію сярод цыган: апякуюцца імі ў парафіях і месцах часовага знаходжання, рэалізуюць адукацыйныя праекты.

Наступны кангрэс пройдзе 12-14 красавіка 2024 года ў Ліёнскай архідыяцэзіі ў Францыі. Новая старшыня Камітэта італьянскі тэолаг Крысціяна Сіманэлі хоча, каб чарговы форум адбыўся ў Львове пасля заканчэння вайны.

Міжнародны камітэт быў створаны ў 1970-х гадах для падтрымкі душпастырства сярод цыганскага насельніцтва.
 

24 красавіка 2023, 12:26