Святы Айцец абраў тэму ІІІ Сусветнага дня пажылых людзей
Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне (Лк 1, 50) – так гучыць тэма ІІІ Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца ў Касцёле ў нядзелю 23 ліпеня 2023 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Словы з Евангелля святога Лукі сугучныя з тэмай Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць праз некалькі месяцаў у Лісабоне (1-6 жніўня 2023 года) – Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну (Лк 1, 39). Яна адправілася наведаць састарэлую Альжбету і абвясціла ў Magnificat сілу запавету паміж маладымі і пажылымі.
У спецыяльным паведамленні Святога Пасада гаворыцца, што Францішак плануе ўзначаліць у гэты дзень эўхарыстычную літургію ў базіліцы святога Пятра. Папа запрашае парафіі, дыяцэзіі, асацыяцыі і касцёльныя супольнасці ва ўсім свеце адзначыць гэты дзень у адпаведным душпастырскім кантэксце.
13 красавіка 2023, 12:35