Кардынал Д’еданэ Нзапалаінга падчас адной з сустрэч Кардынал Д’еданэ Нзапалаінга падчас адной з сустрэч 

Афрыканскі голас на Сінодзе Біскупаў

Касцёл патрабуе новай Пяцідзясятніцы, подыху Духа Святога, і такім павінен быць наступны Сінод, - лічыць кардынал Д’еданэ Нзапалаінга, які ад імя Афрыкі ўдзельнічаў у перадсінадальнай сустрэчы ў Рыме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нагадаем, на форуме быў зацверджаны працоўны дакумент генеральнай асамблеі Сінода, якая пройдзе ў кастрычніку 2023 года ў Ватыкане.

Каментуючы працу над рабочым дакументам, арцыбіскуп Бангі прызнаўся, што хацеў, каб у ім знайшоў водгук вопыт Касцёла ў Афрыцы. На яго думку, Касцёл сёння мае патрэбу не ў далейшай дэцэнтралізацыі, але ў ажыўленні таго, што ўжо існуе, большай місійнай свядомасці на мясцовым узроўні.

“У Афрыцы Бог працягвае прысутнічаць. Бог суправаджае свой народ. Ён у намёце, Ён дома. І гэта важна. Гэта тое, што мы хочам сказаць усім. Я таксама думаю, што знаходжанне Бога з намі, Яго блізкасць, пазней выліваецца ў блізкасць святароў, якія знаходзяцца сярод людзей. І гэта тое, што мы таксама хочам сказаць. Мы не пастыры ў сваіх хатках, мы пастыры для ўсіх. У гэтай адкрытасці выяўляецца душа Бога”, - сказаў кардынал Нзапалаінга ў інтэрв’ю Vatican News.
 

23 мая 2023, 10:16