Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардыналы Олерыш і Грэк у прэс-службе Святога Пасада падчас прэзентацыі Сінода Кардыналы Олерыш і Грэк у прэс-службе Святога Пасада падчас прэзентацыі Сінода 

Кардынал Олерыш: Сінадальны шлях vs. Сінадальны працэс

Арцыбіскуп Люксембурга, кардынал Жан-Клод Олерыш, раскрытыкаваў форму падзелу ўлады ў Каталіцкім Касцёле, да якой імкнецца ініцыятыва Сінадальны шлях у Германіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтэрв'ю італьянскай Corriere della Sera ад 27 красавіка 2023 года ён заўважыў, што нямецкі Сінадальны шлях з самага пачатку ішоў у кірунку, адрозным ад агульнага Сінадальнага працэсу, абвешчанага Папам. У Германіі казалі пра падзел улады ў Касцёле. Аднак Касцёл – гэта не ўлада, а служэнне.

"Калі служэнне ператворыцца ва ўладу, узнікне праблема. Правільнае пытанне не ў тым, як падзяліць уладу, а ў тым, што зрабіць, каб вярнуцца да паслуг і служэння", - сказаў арцыбіскуп Люксембурга.

Іерарх таксама абвінаваціў нямецкую ініцыятыву ў тым, што яна недастаткова ўлічвае агульны Сінадальны працэс Паўсюднага Касцёла. "Мы павінны ісці разам як Каталіцкі Касцёл і не казаць: "Мы зробім па-свойму, а потым паглядзім, што зробіце вы!", - сцвердзіў ён.

У кантэксце XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, якая пачнецца ў Рыме ў кастрычніку, кардынал Олерыш заявіў, што гаворка пойдзе не пра гомасексуалізм і пасвячэнне жанчын, а пра супольнасць, удзел і місію. "Гэта тэма Сінода, і гэтага дастаткова", - заявіў іерарх, якога Францішак прызначыў генеральным рэлятарам на Асамблеі. На гэтай пасадзе ён будзе каардынаваць яе тэмы.

У рамках нямецкага Сінадальнага шляху, платформы для дыялогу ў мэтах рэформы, біскупы і прадстаўнікі свецкіх абмеркавалі ў перыяд з 2019 па 2023 год будучыню Касцёла ў сваёй краіне. Адпраўным пунктам стаў даўні крызіс Касцёла ў Германіі. Былі вызначаны чатыры асноўныя напрамкі дэбатаў: сексуальная мараль, формы жыцця святароў, улада і яе размеркаванне, а таксама роля жанчын у Касцёле. Для кожнай з гэтых тэм была створана рабочая група, у якую ўвайшлі ўдзельнікі і эксперты.
 

02 мая 2023, 12:57
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031