Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

СДМ у Лісабоне папярэднічаюць духоўныя і сацыяльныя акцыі

У межах падрыхтоўчых мерапрыемстваў да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Лісабоне 1-6 жніўня 2023 года, у партугальскіх парафіях ладзяцца не толькі духоўныя, але і дабрачынныя акцыі.

Ян Глінскі

Паводле інфармацыі арганізацыйнага камітэта СДМ, у парафіях партугальскай сталіцы рэалізуецца ўсё больш сацыяльных кампаній. Сярод іх – дабрачынныя акцыі па збору ежы і адзення для бедных.

У межах духоўнай падрыхтоўкі да моладзевага форуму ў маі было абвешчана аб правядзенні няспыннай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў лісабонскай парафіі Маці Божай Святла. Як паведаміў ксёндз Патрысіа Хілмэн з таварыства Місіянераў Святой Эўхарыстыі, па натхненні якога распачалася гэтая ініцыятыва, штодзённае 24-гадзіннае чуванне будзе праводзіцца і пасля Сусветных дзён моладзі.

“Мы жывём у вельмі дынамічны час, калі сацыяльным справам, якія распачынаюць людзі Касцёла, павінна спадарожнічаць малітва, у тым ліку такая глыбокая, асабістая размова з Богам, утоеным у постаці кансэкраванай гостыі”, – адзначыў лісабонскі душпастыр, нагадаўшы, што падобныя ініцыятывы рэалізуюцца і ў іншых месцах партугальскай сталіцы.
 

12 мая 2023, 08:42