Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

На СДМ у Лісабон збіраецца моладзь са 184 краін свету

Для ўдзелу Сусветных днях моладзі, якія адбудуцца з 1 па 6 чэрвеня 2023 года ў Лісабоне, запісаліся прадстаўнікі 184 краін свету, - паведаміў Фонд СДМ – арганізацыйны камітэты мерапрыемства.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Найбольшую колькасць юнакоў і дзяўчат, якія ўжо пацвердзілі свой удзел у форуме, складаюць іспанцы. За імі ідуць італьянцы, партугальцы, французы, палякі і амерыканцы. Арганізатары Сусветных дзён моладзі паінфармавалі, што больш за 20 тысяч з зарэгістраваных удзельнікаў складаюць валанцёры, у тым ліку медыцынскія работнікі.

У агульнай колькасці на форум у сталіцу Партугаліі чакаецца прыезд каля мільёна маладых людзей. На сённяшні дзень запісаліся каля 600 тысяч юнакоў і дзяўчат.

Фонд СДМ пацвердзіў, што ў рамках найбуйнейшай у свеце каталіцкай моладзевай сустрэчы ў муніцыпалітэтах Лісабона і Лурэша адбудзецца 201 мерапрыемства, арганізаванае людзьмі з 55 краін. Гэтыя падзеі пройдуць у форме канцэртаў, танцавальных і тэатральных паказаў, выстаў і канферэнцый, а таксама кінасеансаў і спартыўных спаборніцтваў.  Яны будуць праводзіцца ў 90 месцах лісабонскай агламерацыі.
 

02 чэрвеня 2023, 10:58