Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
2023.05.27   tydzien belarus

Тыдзень у Беларусі – важнае

Агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларускіх католікаў.

Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч узначаліў літургічную інаўгурацыю Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі. 15 ліпеня 2023 года Боская Літургія з удзелам Апостальскага Нунцыя адбылася з гэтай нагоды ў храме Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску. Такім чынам, распачалася афіцыйная дзейнасць Апостальскай Адміністратуры, створанай Папам Францішкам 30 сакавіка 2023 года.

Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай адзначаюць у Гудагаі. 15 ліпеня 2023 года адпуст у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі распачнецца святой Імшой, затым у праграме – Крыжовы шлях на Кальварыі. Апоўначы запланавала Працэсія святла, пасля якой адбудзецца Эўхарыстыя і малітоўнае чуванне. Адпустовая святая Імша пройдзе ў нядзелю. У гэтыя ж дні ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай праходзіць у мядзельскай парафіі.

У Ваўкавыску развіталіся са спачылым ксяндзом прэлатам Антоніем Філіпчыкам. 11 ліпеня 2023 года ў касцёле святога Вацлава адбылася пахавальная Імша з нагоды смерці шматгадовага пробашча гэтай парафіі. На Эўхарыстыі сабраліся шматлікая вернікі і духавенства. Святую Імшу з удзелам больш чым сотні святароў цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Таксама на развітанне з паважаным святаром прыбылі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

У Касцёле ў Беларусі абвешчаны Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Сэрцу Езуса – па распараджэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. З гэтай нагоды ён звярнуўся з пасланнем, у якім адзначыў, што прысвячэнне "стане падзякай за атрыманыя ласкі, перапрашэннем і ўміласціўленнем за ўчыненыя грахі, просьбай аб умацаванні веры і любові", каб католікі Беларусі заставаліся вернымі Евангеллю і Хрысту, "нягледзячы на новыя выклікі і выпрабаванні".

У браслаўскім касцёле біскуп Алег Буткевіч пасвяціў новы алтар. 9 ліпеня 2023 года біскуп Віцебскі цэлебраваў святую Эўхарыстыю ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў. Згодна з традыцыяй, у алтары змешчаны рэліквіі святых: Северыяна, мучаніка ІІІ стагоддзя, і Аматара, мучаніка ІX стагоддзя. Таксама іерарх благаславіў новую амбону у санктуарыі.

Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholicnews.by, catholic.by і ўласнай інфармацыі.

15 ліпеня 2023, 09:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930