Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Лісабон: Папа хоча сустрэцца з ахвярамі злоўжыванняў духавенства

У рамках Сусветных дзён моладзі Францішак хоча сустрэцца не толькі з моладдзю і палітыкамі, у Партугаліі запланавана яго размова з ахвярамі злоўжыванняў, - паведаміў кардынал Мануэль Клементэ падчас онлайн-прэс-канферэнцыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта будзе канфідэнцыяльная сустрэча, каб абараніць прыватнае жыццё тых, хто ў ёй возьме ўдзел, час і месца не будуць абвешчаныя загадзя, - адзначыў Патрыярх Лісабона. Ён дадаў, што яму невядома, ці прынясе Папа падчас сустрэчы прабачэнні за злоўжыванні ў Касцёле.

У сярэдзіне лютага 2023 года камісія, прызначаная партугальскім епіскапатам, апублікавала справаздачу аб расследаванні, згодна з якой у перыяд з 1950 па 2022 год у касцёльным асяроддзі па меншай меры 4815 чалавек спазналі сексуальныя дамаганні. Акты агрэсіі адбываліся ў асноўным у каталіцкіх духоўных семінарыях, дамах, школах і спартыўных аб’ектах. Сярэдні ўзрост ахвяр складаў крыху менш за адзінаццаць гадоў; у 77 працэнтах выпадкаў злачынцамі былі святары.
 

21 ліпеня 2023, 11:37