Кардынал-намінант Амерыка Агіяр Кардынал-намінант Амерыка Агіяр  (AFP or licensors)

Партугалія: новапрызначаны кардынал адправіцца ва Украіну

Кіраўнік аргкамітэта Сусветных дзён моладзі, дапаможны біскуп Лісабона, а з нядзелі кардынал-намінант Амерыка Агіяр, накіруецца ва Украіну для ўдзелу ў малітве, арганізаванай каталіцкай моладдзю гэтай атакаванай Расіяй краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведамілі партугальскія СМІ, час і месца ўдзелу ў мерапрыемстве іерарх і яго атачэнне трымаюць у сакрэце “з меркаванняў бяспекі”.

На малітве, арганізаванай з ініцыятывы Канферэнцыі Біскупаў Украіны, павінна прысутнічаць моладзь, якая не зможа прыняць удзел у сёлетніх Сусветных днях, што пройдуць з 1 па 6 жніўня 2023 года ў дыяцэзіях Лісабона, Сантарэма і Сетубала з удзелам каля мільёна маладых людзей з усяго свету.

Запрашэнне Агіяру паступіла ў канцы чэрвеня. Партугальскія СМІ нагадалі, што старшыня аргкамітэта глабальнага моладзевага форума ўжо некалькі разоў сустракаўся ў Лісабоне з касцёльнымі дэлегацыямі з Украіны. Таксама валанцёры, якія рыхтуюць мерапрыемства ў Лісабоне, збіралі сродкі для пацярпелых у вайне украінцаў.
 

11 ліпеня 2023, 11:48