Пошук

Імша ў Сеульскай катэдры. Ілюстрацыйнае фота Імша ў Сеульскай катэдры. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Карэйскія хрысціяне правядуць экуменічную малітву аб прымірэнні

Нацыянальная рада Цэркваў у Карэі скіравала зварот з народы Дня малітвы за мір і прымірэнне, які пройдзе 13 жніўня 2023 года. Тэмай паслання стаў заклік – Зруйнаваць муры падзелу.

Дзень малітвы за мір і прымірэнне праводзіцца кожны год у нядзелю, найбліжэйшую да свята вызвалення аб японскай акупацыі, агульнага для насельніцтва абедзвюх карэйскіх дзяржаў. Сёлета ён набудзе асаблівае значэнне, бо пройдзе ў 70-ю гадавіну заканчэння вайны на Карэйскім паўвостраве.

Нацыянальная рада Цэркваў, якая афіцыйна дзейнічае з 1946 года, звярнулася да мясцовых хрысціян, заклікаючы іх стаць будаўнікамі міру, згодна з вучэннем Евангелля, а таксама нагадала, што мір павінен будавацца дзень за днём, з удзелам усіх.

Адзначаецца, што карэйскія хрысціяне павінны ісці ў кірунку прымірэння памяці, як першага фундаментальнага кроку да міру, нават калі пераадоленне падзелу, здаецца, стала ўтопіяй. У пасланні ўтрымліваецца заклік да вернікаў рабіць усё магчымае для прымірэння, памятаючы, што гэта можа стаць часцінкай крыжа, які кожны вернік павінен несці.

Карэйскія хрысціяне павінны ўзяць на сябе асабістае і супольнае абавязацельства жыць у еднасці, пачынаючы з супольнай місіі на карысць міру, будучы перакананымі ў тым, што прамаўляючы ў адзін голас, можна перамагчы перашкоды, які аслабляюць мір і прымірэнне, адзначаецца ў спецыяльным лісце Нацыянальнай рады Цэркваў.
 

12 жніўня 2023, 10:19