Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы з епіскапатам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы з епіскапатам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы 

Святы Пасад: будзе створана рабочая група па Усходняй Еўропе

Кардынал П’етра Паралін анансаваў стварэнне Пастаяннай міждыкастэрыяльнай рабочай групы па Усходняй Еўропе. Раней такую ідэю выказваў Архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы выступіў падчас Сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які праходзіць у Рыме. Ён высока ацаніў намаганні грэка-католікаў і пацвердзіў, што Святы Пасад падзяляе пакуты ўкраінскага народа і падтрымлівае міжнародныя ініцыятывы, накіраваныя на дапамогу Украіне.

Кардынал нагадаў пра тысячагадовую гісторыю адносін паміж Кіевам і Рымам, якія не перапыняліся нават пасля расколу 1054 года.

“Вы не абмежаваліся тэарэтычнымі тэалагічнымі развагамі, але пагрузіліся ў канкрэтыку, шукаючы новых шляхоў блізкасці і душпастырскай падтрымкі для вернікаў і ўсяго ўкраінскага народа, незалежна ад веравызнання, каб залячыць яго раны”, - адзначыў іерарх, згадваючы папярэднюю сесію Сінода, якая прайшла ў ліпені 2022 года ў Пярэмышлі.

Дзяржсакратар звярнуў увагу на "душпастырскі клопат пра ўкраінскіх жаўнераў, якія абараняюць сваю Радзіму". “Вы падтрымлівалі іх духоўна сваёй малітвай і вучылі, што, абараняючы суверэнітэт і свабоду нацыянальнай тэрыторыі, украінцы павінны таксама берагчы свае сэрцы, каб не паддацца нянавісці, якая можа зрабіць іх лёгкай здабычай перад абліччам столькіх зверстваў", - сказаў ён.

Кардынал Паралін запэўніў епіскапат Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў падтрымцы Апостальскай Сталіцы, у прыватнасці з боку Папы Францішка, “пра што сведчаць яго публічныя заклікі”.

Ён асабліва звярнуў увагу на намаганні Дзяржаўнага сакратарыята, “які разам са Святым Айцом зацікаўлены ў абмене палоннымі, вяртанні ўкраінскіх дзяцей з Расіі, пагадненні аб экспарце пшаніцы і гуманітарных аспектах мірнага плана, прапанаванага ўкраінскімі ўладамі”.

Перад грэка-каталіцкімі іерархамі выступіў і прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству. Кардынал Курт Кох распавёў аб сучасным стане экуменічнага дыялогу і канстатаваў, што вайна ва Украіне нанесла яму сур'ёзную шкоду.

“Наступствы гэтай вайны яшчэ непрадказальныя, патрэбны час, каб загаіліся раны на душы і целе многіх людзей”, - адзначыў іерарх, выказваючы салідарнасць з украінскім епіскапатам і надзею на “справядлівы мір ва Украіне”.
 

06 верасня 2023, 11:38
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930