Еўрапейскія біскупы прывіталі рашэнне аб пашырэнні ЕС
Марыя Валодзіна - Vatican News
Каментуючы рашэнне аб пашырэнні ЕС, біскуп Марыяна Крачата зрабіў 15 снежня 2023 года наступную заяву: "Ад імя біскупаў Еўрапейскага Саюза я хачу павіншаваць Украіну і Малдову з гістарычнымі рашэннямі аб пачатку перамоў аб уступленні ў ЕС, прынятымі ўчора Еўрапейскім саветам, а таксама Грузію з наданнем статусу краіны-кандыдата. Я таксама выказваю спадзяванне, што неўзабаве, як толькі будуць дасягнуты неабходныя крытэры, распачнуцца перамовы аб уступленні ў ЕС Босніі і Герцагавіны”.
Па словах іерарха, гэтыя рашэнні даюць “моцны сігнал надзеі грамадзянам краін, якія імкнуцца да будучага членства ў ЕС, якія доўга чакалі гэтага моманту з верай, цярпліва трываючы цяжкасці і прыносячы ахвяры”.
“Паспяховая інтэграцыя ў ЕС заходнебалканскіх краін, а таксама краін Усходняй Еўропы мае стратэгічнае значэнне для стабільнасці, росквіту і міру на еўрапейскім кантыненце”, - лічыць біскуп Крачата.
Працэс пашырэння ЕС патрабуе ад краін-кандыдатаў працягу рэформаў, а таксама гатоўнасці самога Саюза прыняць новых членаў у бліжэйшы час, адзначыў старшыня COMECE.
"Большы і разнастайны ЕС павінен будзе не толькі пераасэнсаваць некаторыя палітычныя, адміністрацыйныя і бюджэтныя пытанні, але і зноў адкрыць для сябе нашу агульную каштоўнасную аснову і асаблівыя сувязі, якія аб'ядноўваюць нас як еўрапейскую сям'ю”, - сцвердзіў старшыня еўрапейскага епіскапату.