Наступная моладзевая сустрэча Супольнасці Тэзэ адбудзецца ў Таліне
Экуменічная Супольнасць Тэзэ правядзе 47-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў сталіцы Эстоніі, паведаміў настаяцель Супольнасці брат Мэцью.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Навагодняя экуменічная сустрэча пройдзе з 28 снежня 2024 года па 1 студзеня 2025 года. У ёй прымуць удзел юнакі і дзяўчаты розных канфесій з усіх куткоў еўрапейскага кантынента.
Месца правядзення наступнай сустрэчы абвясціў 30 снежня 2023 года настаяцель Супольнасці Тэзэ брат Мэцью. Гэта адбылося падчас вячэрняй малітвы ў рамках 46-й навагодняй сустрэчы, якая праходзіла ў Любляне з 28 снежня 2023 па 1 студзеня 2024.
Брат Мэцью падзякаваў сем'ям і парафіям Любляны, якія гасцінна адчынілі свае дзверы і прынялі ўдзельнікаў ініцыятывы. Ён выказаў спадзяванне на тое, што сустрэча ў Любляне стане прароцкім знакам прымірэння Еўропы.
02 студзеня 2024, 11:57