Нунцый ва Украіне: трэба сесці за стал перамоў у імя чалавечнасці
Марыя Валодзіна - Vatican News
"У такой вайны няма лёгкіх рашэнняў, але Святы Пасад адыгрывае асаблівую ролю, паколькі Касцёл мае магчымасць прапанаваць механізмы. Спробы працягваюцца. Калі разумеюць, што адзін фармат не працуе, пачынаюць шукаць іншы, робяць праверкі. Гэта бесперапынная праца,” - сказаў апостальскі нунцый ва Украіне.
"Мы не можам пакінуць Украіну адну, таму што такая жорсткая вайна разбурае механізмы дыялогу і кантакты. Вядома, патрабуецца група краін, якія б суправаджалі і дапамагалі Кіеву і Маскве. Не толькі Украіне як дзяржаве, на якую напалі, але і Расіі, таму што, кажучы па-чалавечы, ёсць неабходнасць сесці за стал перамоў у імя чалавечнасці. У Касцёла няма канкрэтных палітычных прапаноў. Мы арыентуемся на чалавечыя аспекты, але калі мы знойдзем сумесны працоўны стол па гуманітарных аспектах, гэта таксама можа стымуляваць і іншыя аспекты дыялогу," - дадаў арцыбіскуп Кульбокас.
"Ці можа з гэтага гуманітарнага стала перамоў успыхнуць іскра міру? Гэта абгрунтаваная надзея", - лічыць апостальскі нунцый.
"Святы Пасад не можа адмовіцца ад спробаў аднавіць мір”, - заўважыў іерарх, дадаючы, што “місія, якую Папа Францішак даручыў кардыналу Дзупі не абмяжоўвалася толькі візітамі”, а наладзіла каналы і механізмы, па якіх працягваецца праца. “Самая важная праца тычыцца дзяцей. Мы спадзяемся, што яны вернуцца ва Украіну. Гэта вельмі складаная праца з удзелам некалькіх арганізацый: апостальскіх нунцыятур у Кіеве і ў Маскве, а таксама Дзяржаўнага сакратарыята. На дадзены момант вядзецца праца, якая тычыцца сотні дзяцей. Далей у нас ужо ёсць ідэя дапамагчы яшчэ 4 тысячам дзяцей,” - падзяліўся арцыбіскуп Кульбокас.