Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Буркіна-Фасо: у выніку тэракта падчас Імшы загінулі 15 чалавек

Раніцай 25 лютага 2024 года падчас Імшы ў каталіцкім касцёле ў дыяцэзіі Дары ў Буркіна-Фасо адбыўся тэракт, у выніку якога загінулі 15 вернікаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Па папярэдніх даных, 15 чалавек былі забітыя падчас нападу тэрарыстаў на каталіцкую супольнасць у мясцовасці Эсаканэ ў Буркіна-Фасо. Пра гэта паведаміў біскуп дыяцэзіі Дары, мансеньёр Ларан Біфурэ Дабір.

Дванаццаць пацярпелых загінулі на месцы, трое памерлі ў выніку атрыманых раненняў, два чалавекі былі параненыя. Паводле мясцовых СМІ, тэрарыстычны акт быў здзейснены ўзброенымі баевікамі ў касцёле ў Эсаканэ.

“У гэтых балючых абставінах мы просім вас маліцца аб вечным спачыне для тых, хто памёр у веры, аб вылячэнні параненых і аб суцяшэнні журботных сэрцаў. Мы таксама молімся аб навяртанні тых, хто працягвае сеяць смерць і спусташэнне ў нашай краіне. Няхай нашы малітвы і пакаянне ў гэты перыяд Вялікага посту прынясуць мір і бяспеку нашай краіне, Буркіна-Фасо", - напісаў біскуп Дабір.

26 лютага 2024, 10:02