Еўрапейская канферэнцыя Дзіцячых місіянерскіх ініцыятыў
7-11 красавіка 2024 года ў румынскім горадзе Чофлічэні, недалёка ад Бухарэста, праходзіў форум Еўрапейскай канферэнцыі Дзіцячых місіянерскіх ініцыятыў (CEME).
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Больш за 40 удзельнікаў з 25 краін кантынента ў суправаджэнні генеральнага сакратара асацыяцыі, сястры Раберты Трэмарэлі з Рыма дзяліліся вопытам місійнай анімацыі сярод самых маленькіх.
У 1973 годзе CEME аб’яднала сакратарыяты Папскіх дзіцячых місіянерскіх ініцыятыў з еўрапейскіх краін для падтрымкі іх дзейнасці і абмену досведам.
У 2022 годзе пленарная асамблея прайшла ў Швейцарыі, а наступная адбудзецца ў 2026 годзе ў Славакіі. Старшынёй асацыяцыі з'яўляецца Нэнсі Камілеры з Мальты, а сакратаром – Эльке Грун з Люксембурга.
13 красавіка 2024, 10:56