Статыстыка 2022: католікаў стала больш, а пакліканняў менш
Ян Глінскі
Дадзеная інфармацыя вынікае з ватыканскіх даведнікаў Касцёла: Annuario Pontificio 2024 і Annuarium Statisticum Ecclesiae 2022. У згаданых выданнях змешчана інфармацыя на тэму жыцця Каталіцкага Касцёла ў свеце ў перыяд ад 1 снежня 2022 года да 31 снежня 2023 года. За гэты час было заснавана дзевяць новых біскупскіх кафедраў і адна апостальская адміністратура; дзве дыяцэзіі сталі мітраполіямі і адзін апостальскі вікарыят – дыяцэзіяй.
Статыстычныя даныя, змешчаныя ў Annuarium Statisticum Ecclesiae, падсумоўваюць асноўныя кірункі развіцця Каталіцкага Касцёла ў свеце ў 2021-2022 гадах. За гэты двухгадовы перыяд колькасць біскупаў павялічылася на 0,25%: ад 5 340 да 5 353.
Колькасць святароў у 2022 годзе знізілася ў параўнанні з папярэднім годам на 142 асобы: ад 407 872 у 2021 годзе да 407 730. У той час як Афрыка і Азія дэманструюць устойлівы рост (+3,2% і 1,6% адпаведна), а ў Амерыцы назіраецца адносная стабільнасць, Еўропа, якая мае найбольшую долю ў агульнай колькасці, і Акіянія, з іншага боку, фіксуюць адмоўныя змены (1,7% і 1,5% адпаведна).
Колькасць дыяканаў павялічылася на 2% у 2022 годзе ў параўнанні з папярэднім: ад 49 176 да 50 150. Гэтая лічба расце на ўсіх кантынентах.
Колькасць манахаў, якія не з’яўляюцца святарамі, змяншаецца ва ўсім свеце: у 2021 г. іх было 49 774, а ў 2022 г. – 49 414. Тэндэнцыя росту назіраецца толькі ў Азіі. Колькасць каталіцкіх манахінь у 2022 годзе перавышала амаль на 47% лічбу святароў, а цяпер імкліва скарачаецца (зніжэнне на 1,6%).
Працягваецца спад пакліканняў да святарства, які назіраецца ад 2012 года: агульная колькасць семінарыстаў у 2022 годзе склала 108 481 чалавек (-1,3% у параўнанні з 2021 годам). Пры гэтым за перыяд аналізаваных двух гадоў у Афрыцы лічба семінарыстаў павялічылася на 2,1%, а ў Еўропе знізілася на 6%. У Азіі зафіксавана зніжэнне на 1,2% у параўнанні з 2021 годам, а ў Акіяніі – павелічэнне на 1,3%. Кантынентам з найбольшай колькасцю семінарыстаў застаецца Афрыка (34 541). На наступным месцы знаходзіцца Азія (31 767 семінарыстаў), затым Амерыка (27 738), Еўропа (14 461) і Акіянія (974).