Біскупы Еўропы: настаў час для вялікай перазагрузкі ЕС
Марыя Валодзіна - Vatican News
Прыйшоў час для новай вялікай перазагрузкі ЕС на шляху да ўсё больш поўнай інтэграцыі, да максімальна справядлівай падатковай сістэмы, да аўтарытэтнай знешняй палітыцы, да агульнай абароны, якая б дазваляла ЕС выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, да пашырэння на краіны, якія яшчэ не з'яўляюцца яго часткай, лічаць іерархі.
Эканамічныя і тэхнічныя інавацыі, такія як штучны інтэлект, бяспека, клопат пра навакольнае асяроддзе і захаванне агульнага дома, сацыяльнае забеспячэнне, індывідуальныя і сацыяльныя правы – вось некаторыя з выклікаў, якія мы можам пераадолець толькі разам. На жаль, няма недахопу ў фактарах небяспекі, такіх як дэзінфармацыя, якая пагражае дэмакратычнаму жыццю і самой магчымасці “захаваць нефальсіфікаваную памяць і гісторыю", - папярэдзілі Дзупі і Крачата.
На думку іерархаў, разам з дэмакратычнымі інстытуцыянальнымі рэформамі неабходна развіваць агульнае пачуццё каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове суіснавання ў Еўрапейскай супольнасці. Патрабуецца новае пачуццё еўрапейскага грамадзянства, пачуццё прыналежнасці народаў кантынента да аднаго вялікага народа.
Кардынал Дзупі і біскуп Крачата звярнуліся да ўсіх кандыдатаў і грамадзян, пачынаючы з 16-гадовых хлопцаў і дзяўчат, якія ў некаторых краінах будуць упершыню галасаваць на выбарах у Еўрапейскі парламент, заклікаючы іх адчуць, наколькі важна здзейсніць гэты грамадзянскі жэст удзелу ў жыцці і росце Еўрапейскага Саюза. “Не галасаваць – не значыць заставацца нейтральным, але ўзяць на сябе пэўную адказнасць, дазволіўшы іншым дзейнічаць без, калі не супраць, нашай свабоды", - напісалі іерархі.