Славенія: мірны форум у 2025 годзе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
На першай сустрэчы ў Коперы ў чэрвені 2023 года прысутнічалі рэлігійныя прадстаўнікі з розных балканскіх краін, уключаючы католікаў, праваслаўных, пратэстантаў, мусульман і юдэяў, а таксама палітычныя дзеячы, такія як прэзідэнт Славеніі Наташа Пірц-Мусар. На форум завітаў і кардынал П'етра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.
Арганізатары вырашылі ў чарговы раз сабраць усіх разам, паколькі, як прызналіся самі, інтэграцыйная культура, дыялог і мірнае суіснаванне, якія ствараюць агульнае разуменне, з'яўляюцца краевугольнымі камянямі дэмакратычнай устойлівасці Еўропы.
Францішак, які неаднаразова наведваў краіны Балканскага рэгіёна, марыць пра "шлях братэрства" для іх, а таксама пра такую Еўропу, якая б “назаўжды адмовілася ад перспектывы канфрантацыі", - сказаў кардынал Паралін падчас свайго выступлення ў 2023 годзе.