Арцыбіскуп Генсвайн: рознагалоссі з Папам былі перабольшаныя
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Разыходжанні, пра якія пісалі СМІ, былі "прадстаўленыя свету ў асноўным зацікаўленымі бакамі, якія іх штучна падтрымлівалі", - сказаў іерарх у інтэрв'ю нямецкай газеце Neue Osnabrücker Zeitung. Усё было аб'ектыўна і старанна высветлена, - растлумачыў ён.
Пасля смерці Бэнэдыкта XVI арцыбіскуп Генсвайн, у 2023 годзе, быў вернуты Папам Францішкам у яго родную Фрайбургскую дыяцэзію, першапачаткова без якіх-небудзь абавязкаў. 24 чэрвеня 2024 года Святы Пасад абвясціў аб прызначэнні іерарха апостальскім нунцыем у краінах Балтыі са штаб-кватэрай у Вільні. “Я больш не азіраюся назад, але засяроджваюся на тым, што наперадзе”, - сказаў папскі дыпламат. Ён падкрэсліў, што абавязаны Папу Францішку “павагай і паслухмянасцю”.