Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа і ўдзельнікі Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў Папа і ўдзельнікі Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў  (ANSA)

Біскуп Бэтцынг: служэнне міністранта – школа веры

Завяршылася ХІІІ Міжнародная пілігрымка міністрантаў у Вечны горад. Яна праходзіла 28 ліпеня - 2 жніўня 2024 года па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі міністрантаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пілігрымка, у якой прынялі ўдзел каля 50 тысяч юнакоў і дзяўчат, з якіх 35 тысяч з Германіі, стала цудоўнай падзеяй, адзначыў у інтэрв’ю для Vatican News старшыня нямецкага епіскапату біскуп Георг Бэтцынг.

“Гэта цудоўная падзея! Я кажу гэта ад сябе, і гэта кажуць многія нашы міністранты”, - сказаў ён, дадаючы, што намаганні па падрыхтоўцы пілігрымкі былі вартыя вынікаў. “Маладыя людзі адчуваюць тую супольнасць, якую часта ўжо не адчуваюць у сваіх родных краінах. Яны часта думаюць: “Як нас мала”, а тут яны разумеюць: “Нас тысячы”. А тут іх сапраўды дзясяткі тысяч!”, - дадаў іерарх.

Біскуп Бэтцынг падзяліўся сваім досведам камунікацыі з міністрантамі. Ён заўважыў, што маладыя людзі не задавалі яму “вялікіх пытанняў” пра святарскі цэлібат ці ролю жанчыны ў Касцёле, а цікавіліся простымі рэчамі.

“Напрыклад, учора маладая жанчына спыталася ў мяне: “Чым наша рэлігія адрозніваецца ад міфалогіі?”. Я спачатку павінен быў сам падумаць, а потым мы разгаварыліся. Моладзь цікавіцца такімі пытаннямі, але я таксама разумею, што яна хоча, каб Касцёл рухаўся наперад, каб заставаўся іх Касцёлам, бо яны не хочуць выпадаць са свайго часу. Мы хочам быць людзьмі свайго часу і адначасова сябрамі Езуса. Яны шукаюць магчымасці аб’яднання гэтых дзвюх сфер”, - перакананы старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі.

Гаворачы пра каштоўнасць служэння міністранта, біскуп Бэтцынг назваў яго “школай веры”. Служэнне міністранта ўплывае і на сацыяльнае жыццё. “Пасля завяршэння Імшы маладыя людзі сустракаюцца, праводзяць разам рольны час. Яны ўдзельнічаюць у занятках у групах, паглыбляюць сваю веру, размаўляюць пра яе, сустракаюцца са сваімі пастырамі. Гэта ахоплівае ўсё, што ўтварае Касцёл. Таму гэта адна з найлепшых рэчаў, якімі мы можам цешыцца ў нашай працы з моладдзю”, - сказаў нямецкі іерарх.
 

02 жніўня 2024, 09:11
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031