Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Італія: у Турыне прайшоў форум для кансэкраваных паннаў

У Турыне прайшла нацыянальная сустрэча кансэкраваных жанчын, якія абралі пакліканне да жыцця ў цнатлівасці. Усяго ў Італіі да ordo virginum далучылася каля 700 жанчын, яшчэ сто праходзяць падрыхтоўку, каб назаўсёды выбраць гэтую форму жыцця ў Касцёле.

Ян Глінскі

Такое пакліканне было вядома яшчэ ў першых хрысціянскіх супольнасцях, але з часам было забыта. Новы яго росквіт адбыўся дзякуючы Папе Паўлу VI, пантыфікат якога прыпаў на 1963-1978 гады.

Cустрэча ў Турыне праходзіла пад дэвізам: Кансэкраваная панна ў сімфоніі Касцёла: клопат пра адносіны. Форум з’яўляецца часткай падрыхтоўкі да Сінода Біскупаў па сінадальнасці і да Юбілею 2025 года, на які прыпадае таксама 55 гадавіна аднаўлення абраду пасвячэння паннаў.

Як падкрэсліла Вівіяна Паліёта, адказная за Нацыянальную кантактную групу ordo virginum, “кансэкраваныя панны з’яўляюцца неад’емнай часткай дыяцэзіяльнай супольнасці, спрыяюць яе духоўнаму росту і евангелізацыйнай місіі, жывучы цалкам прысвечанымі Богу” ў свеце.

Вівіяна працуе ўрачом і жыве ў Рыме. У яе абавязкі, між іншым, уваходзіць арганізацыя фармацыйных сустрэч для кансэкраваных жанчын у Італіі. Па яе словах, гэтая форма пасвячэння неабавязкова прадугледжвае жыццё ў супольнасці, таму сінадальнасць з’яўляецца для іх прыярытэтам і штодзённым выклікам, бо даводзіцца “змагацца са спакусай індывідуалізму”.

На ўсіх кантынентах пражывае больш за 5 тысяч кансэкраваных паннаў.
 

31 жніўня 2024, 09:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031