Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Цырымонія ўспаміну 79-й гадавіны атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі Цырымонія ўспаміну 79-й гадавіны атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі  (ANSA)

Касцёл у Японіі ўспамінае ахвяр атамнай бамбардзіроўкі

“Мы павінны быць здольнымі пакорна вычыцца на памылках мінулага і намагацца не паўтараць іх. Толькі мы можам спыніць насілле супраць жыцця, сведкамі якога мы неаднаразова былі”, - напісаў арцыбіскуп Токіа Ісаа Кікучы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Японіі скіраваў пасланне з нагоды 79-й гадавіны атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі. Гэтыя гарады падвергліся ядзернаму ўдару ЗША 6 і 9 жніўня 1945 года. Касцёл у Японіі прапанаваў узгадаць трагедыю дзесяцідзённай малітвай за мір. Адмысловы заклік арцыбіскуп Кікучы скіраваў у пасланні да ўсіх каталіцкіх парафій краіны.

“Сутыкнуўшыся з рэальнасцю атамнай збоі, мы чалавецтва, пакляліся не паўтараць сваёй памылкі. Аднак, хоць з таго часу мінула 79 гадоў, ці сапраўды сітуацыя ў свеце такая, якой мы абяцалі зрабіць яе?”, - прапанаваў задумацца іерарх, звяртаючы ўвагу на шматлікія канфлікты, якія працягваюцца ў свеце, у першую чаргу на ўжо больш чым двухгадовую вайну Расіі супраць Украіны, чарговы канфлікт паміж Палесцінай і Ізраілем, у выніку якога ў сектары Газа загінулі ўжо больш за 37 тысяч чалавек.

Біскуп Кікучы перасцярог ад рызыкі “глабалізацыі абыякавасці”, выказваючы пажаданне, каб у сумным актуальным кантэксце Касцёл быў “пілігрымам надзеі” у свеце, што занурыўся ў роспач. Ён заклікаў спыніць гвалт супраць чалавечага жыцця і ўмацаваць намаганні на карысць пабудовы сусветнага парадку, якога жадае Бога. “Раўнадушша забірае жыцці”, - нагадаў вернікам старшыня Канферэнцыі Біскупаў Японіі.
 

08 жніўня 2024, 11:41
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031