Касцёл у Японіі ўспамінае ахвяр атамнай бамбардзіроўкі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Японіі скіраваў пасланне з нагоды 79-й гадавіны атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі. Гэтыя гарады падвергліся ядзернаму ўдару ЗША 6 і 9 жніўня 1945 года. Касцёл у Японіі прапанаваў узгадаць трагедыю дзесяцідзённай малітвай за мір. Адмысловы заклік арцыбіскуп Кікучы скіраваў у пасланні да ўсіх каталіцкіх парафій краіны.
“Сутыкнуўшыся з рэальнасцю атамнай збоі, мы чалавецтва, пакляліся не паўтараць сваёй памылкі. Аднак, хоць з таго часу мінула 79 гадоў, ці сапраўды сітуацыя ў свеце такая, якой мы абяцалі зрабіць яе?”, - прапанаваў задумацца іерарх, звяртаючы ўвагу на шматлікія канфлікты, якія працягваюцца ў свеце, у першую чаргу на ўжо больш чым двухгадовую вайну Расіі супраць Украіны, чарговы канфлікт паміж Палесцінай і Ізраілем, у выніку якога ў сектары Газа загінулі ўжо больш за 37 тысяч чалавек.
Біскуп Кікучы перасцярог ад рызыкі “глабалізацыі абыякавасці”, выказваючы пажаданне, каб у сумным актуальным кантэксце Касцёл быў “пілігрымам надзеі” у свеце, што занурыўся ў роспач. Ён заклікаў спыніць гвалт супраць чалавечага жыцця і ўмацаваць намаганні на карысць пабудовы сусветнага парадку, якога жадае Бога. “Раўнадушша забірае жыцці”, - нагадаў вернікам старшыня Канферэнцыі Біскупаў Японіі.