Пацверджана існаванне біскупа, які адкрыў магілу святога Якуба
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Да нядаўняга часу пра біскупа Тэадаміра было вядома вельмі мала, і яго гістарычнасць ставілася пад сумнеў аж да сярэдзіны XX стагоддзя. Цяпер навукоўцы даказалі, што ён сапраўды існаваў і пахаваны пад падлогай сабора ў Сант'яга-дэ-Кампастэла.
Гэта было пацверджана складанымі даследаваннямі ДНК костак, выяўленых у 2019 годзе міжнароднай групай навукоўцаў з Нарвегіі і Оксфарда.
Пацвярджэнне гістарычнасці біскупа Тэадаміра і сапраўднасці яго магілы ў знакамітым храме мае вялікае значэнне для гісторыі гэтага месца і звязанага з ім культу. Галісійскі іерарх, які адкрыў магілу Якуба Старэйшага і яго вучняў, безумоўна, з'яўляецца ключавой фігурай у гісторыі Каміна дэ Сант'яга, а таксама для Іспаніі, Еўропы і каталіцызму.