Парэшткі, якія, паводле новага даследавання, належаць біскупу Тэадаміру Парэшткі, якія, паводле новага даследавання, належаць біскупу Тэадаміру 

Пацверджана існаванне біскупа, які адкрыў магілу святога Якуба

Міжнародная група даследчыкаў вырашыла загадку, звязаную з сярэднявечным біскупам Тэадамірам з Ірыя Флавія, які ў IX стагоддзі адкрыў магілу святога Якуба Апостала і паклаў пачатак вядомаму паломніцтву да касцёла ў Сант'яга-дэ-Кампастэла – Cammino.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Да нядаўняга часу пра біскупа Тэадаміра было вядома вельмі мала, і яго гістарычнасць ставілася пад сумнеў аж да сярэдзіны XX стагоддзя. Цяпер навукоўцы даказалі, што ён сапраўды існаваў і пахаваны пад падлогай сабора ў Сант'яга-дэ-Кампастэла.

Гэта было пацверджана складанымі даследаваннямі ДНК костак, выяўленых у 2019 годзе міжнароднай групай навукоўцаў з Нарвегіі і Оксфарда.

Пацвярджэнне гістарычнасці біскупа Тэадаміра і сапраўднасці яго магілы ў знакамітым храме мае вялікае значэнне для гісторыі гэтага месца і звязанага з ім культу. Галісійскі іерарх, які адкрыў магілу Якуба Старэйшага і яго вучняў, безумоўна, з'яўляецца ключавой фігурай у гісторыі Каміна дэ Сант'яга, а таксама для Іспаніі, Еўропы і каталіцызму.
 

19 жніўня 2024, 10:47