Пошук

Кардынал до Карма да Сільва падчас візіту Францішка ва Усходні Тымор Кардынал до Карма да Сільва падчас візіту Францішка ва Усходні Тымор 

Кардынал: Папа пацвердзіў нашу тыморскую ідэнтычнасць

Кардынал до Карма да Сільва, падсумоўваючы папскі візіт ва Усходні Тымор, адзначыў яго вялікае значэнне для краіны і народа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Францішак пацвердзіў нашу ідэнтычнасць і паказаў, што менавіта мы павінны пераўтвараць гэтую краіну, быць соллю і святлом," - падкрэсліў іерарх Папа нагадаў тыморцам, што нягледзячы на малыя памеры краіны, яна мае сваю ўнікальную каштоўнасць.

"Мы не інданезійцы ці аўстралійцы, мы – тыморцы і католікі. Гэта наша культурная і рэлігійная ідэнтычнасць, у якой мы павінны ўкараняцца", - дадаў арцыбіскуп сталічнага Дзілі.

Візіт адбыўся праз 35 гадоў пасля першага наведвання краіны Янам Паўлам II. Цяпер жа Францішак прыбыў у ўжо суверэнную дзяржаву. Кардынал адзначыў, што візіт стаў сапраўдным святам веры для ўсіх жыхароў Усходняга Тымора і прайшоў паспяхова дзякуючы супрацоўніцтву ўрада, Касцёла і ўсяго народа.

Асаблівую ўвагу іерарх звярнуў на сустрэчу Папы з моладдзю. Францішак заклікаў маладых людзей быць шчаслівымі, радаснымі і поўнымі дынамізму, але пры гэтым захоўваць павагу да сям'і, грамадства і краіны.

Візіт Пантыфіка не толькі ўмацаваў веру тыморцаў, але і паказаў усяму свету моц веры і сілу народа гэтай маладой каталіцкай краіны.
 

12 верасня 2024, 08:59