Кардынал: Папа пацвердзіў нашу тыморскую ідэнтычнасць
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Францішак пацвердзіў нашу ідэнтычнасць і паказаў, што менавіта мы павінны пераўтвараць гэтую краіну, быць соллю і святлом," - падкрэсліў іерарх Папа нагадаў тыморцам, што нягледзячы на малыя памеры краіны, яна мае сваю ўнікальную каштоўнасць.
"Мы не інданезійцы ці аўстралійцы, мы – тыморцы і католікі. Гэта наша культурная і рэлігійная ідэнтычнасць, у якой мы павінны ўкараняцца", - дадаў арцыбіскуп сталічнага Дзілі.
Візіт адбыўся праз 35 гадоў пасля першага наведвання краіны Янам Паўлам II. Цяпер жа Францішак прыбыў у ўжо суверэнную дзяржаву. Кардынал адзначыў, што візіт стаў сапраўдным святам веры для ўсіх жыхароў Усходняга Тымора і прайшоў паспяхова дзякуючы супрацоўніцтву ўрада, Касцёла і ўсяго народа.
Асаблівую ўвагу іерарх звярнуў на сустрэчу Папы з моладдзю. Францішак заклікаў маладых людзей быць шчаслівымі, радаснымі і поўнымі дынамізму, але пры гэтым захоўваць павагу да сям'і, грамадства і краіны.
Візіт Пантыфіка не толькі ўмацаваў веру тыморцаў, але і паказаў усяму свету моц веры і сілу народа гэтай маладой каталіцкай краіны.