Пошук

Сінгапурскія вернікі вітаюць Папу Сінгапурскія вернікі вітаюць Папу  (AFP or licensors)

Касцёл у Сінгапуры: евангельская соль у краіне бізнесу і развіцця

Касцёл з’яўляецца евангельскай соллю ў Сінгапуры – горадзе бізнесу, казіно і прамысловасці, - падкрэсліў у каментары для Vatican News ксёндз Цімаці Ёў, пробашч мясцовай парафіі Маці Божай Каралевы Супакою.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святар нагадаў, што каталіцкая супольнасць Сінгапура налічвае каля 300 тысяч вернікаў. У краіне дзейнічае каля 30 парафій, вернікамі якіх у многіх выпадках з’яўляюцца мігранты. “Напрыклад маю парафію наведваюць галоўны чынам філіпінцы, інданезійцы і, часткова, італьянцы”, - падзяліўся ён.

Ксёндз Цімаці Ёў звярнуў увагу на актыўны ўдзел свецкіх вернікаў у жыцці мясцовага Касцёла і рэлігійны плюралізм краіны, які “вучыць прымаць адметнасці”. Ён заўважыў, што ў нядзелю храмы перапоўнены людзьмі, а сінгапурскія католікі дапамагаюць бедным разам з вызнаўцамі іншых рэлігій: будыстамі, даасістамі і мусульманамі.

Душпастыр падкрэсліў, што ў горадзе вялікага багацця і хуткага развіцця, якім з’яўляецца Сінгапур, невялікі мясцовы Касцёл дзейнічае на падабенства евангельскай солі: яго місія здзяйсняецца павольна. Прысутнасць Францішка, у сваю чаргу, будзе мець вялікае значэнне, каб падбадзёрыць усю каталіцкую супольнасць астраўной дзяржавы. “Візіт Папы – гэта гістарычная і важная падзея, бо Пантыфік прыбыў, каб сваім пасланнем падтрымаць нас і заахвоціць да еднасці”, - дадаў сінгапурскі святар.
 

12 верасня 2024, 08:50