Касцёл у Сінгапуры: евангельская соль у краіне бізнесу і развіцця
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Святар нагадаў, што каталіцкая супольнасць Сінгапура налічвае каля 300 тысяч вернікаў. У краіне дзейнічае каля 30 парафій, вернікамі якіх у многіх выпадках з’яўляюцца мігранты. “Напрыклад маю парафію наведваюць галоўны чынам філіпінцы, інданезійцы і, часткова, італьянцы”, - падзяліўся ён.
Ксёндз Цімаці Ёў звярнуў увагу на актыўны ўдзел свецкіх вернікаў у жыцці мясцовага Касцёла і рэлігійны плюралізм краіны, які “вучыць прымаць адметнасці”. Ён заўважыў, што ў нядзелю храмы перапоўнены людзьмі, а сінгапурскія католікі дапамагаюць бедным разам з вызнаўцамі іншых рэлігій: будыстамі, даасістамі і мусульманамі.
Душпастыр падкрэсліў, што ў горадзе вялікага багацця і хуткага развіцця, якім з’яўляецца Сінгапур, невялікі мясцовы Касцёл дзейнічае на падабенства евангельскай солі: яго місія здзяйсняецца павольна. Прысутнасць Францішка, у сваю чаргу, будзе мець вялікае значэнне, каб падбадзёрыць усю каталіцкую супольнасць астраўной дзяржавы. “Візіт Папы – гэта гістарычная і важная падзея, бо Пантыфік прыбыў, каб сваім пасланнем падтрымаць нас і заахвоціць да еднасці”, - дадаў сінгапурскі святар.