Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

У Астане прайшла сустрэча каталіцкіх біскупаў Еўразіі

У Астане 19 верасня 2024 года для братэрскай сустрэчы і абмену досведам сабраліся біскупы з дзевяці краін – Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Першы дзень пачаўся з святой Імшы. Затым удзельнікі наведалі былы савецкі канцэнтрацыйны лагер АЛЖЫР, які з'яўляўся часткай сталінскага ГУЛАГа. Гэта месца захоўвае памяць пра больш чым 18 тысяч жанчын і іх дзяцей, якія былі несправядліва рэпрэсіраваны. Біскупы ўшанавалі памяць усіх ахвяр рэпрэсій. Затым яны правялі першае рабочае пасяджэнне.

Праграма візіту таксама ўключала наведванне францішканскага кляштара ў сталіцы Казахстана – месца, дзе яшчэ ў часы СССР з’явіўся першы на гэтых землях каталіцкі храм.

Беларускі епіскапат на сустрэчы прадстаўлялі тры вышэйшыя іерархі: старшыня епіскапату, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, віцэ-старшыня – біскуп Алег Буткевіч і генеральны сакратар – біскуп Юрый Касабуцкі.

Сустрэча падкрэсліла еднасць і супрацоўніцтва каталіцкіх супольнасцей у рэгіёне, а таксама іх імкненне да ўмацавання веры і памяці пра мінулае.
 

21 верасня 2024, 09:24