Выйшла ўнікальнае выданне Евангелля з ілюстрацыямі "мастака Пап"
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Выданне Евангелле да Юбілею 2025 – унікальны праект, які аб'ядноўвае Святое Пісанне з сучасным мастацтвам. Кніга выйшла ў выдавецтве Archivium пад кіраўніцтвам Габрыэлы Ло Кастра і ўяўляе сабой спалучэнне духоўнага тэксту з візуальным мастацтвам.
Кардынал Джанфранка Равазі, які напісаў уводзіны да выдання, падкрэсліў важнасць сімвалізму ў разуменні Бібліі. Ён адзначае, што Святое Пісанне з'яўляецца "матрыцай і апраўданнем мастацтва, якое ўзнікла з яго на працягу стагоддзяў".
Улісэ Сарціні, вядомы як мастак Пантыфікаў, стварыў для гэтага выдання 36 арыгінальных твораў. Яго працы адлюстроўваюць ключавыя моманты зямнога жыцця Хрыста, ад Звеставання да Уваскрэсення. Асаблівую ўвагу мастак надаў апошнім гадзінам зямнога жыцця Хрыста, пачынаючы з Апошняй Вячэры.
Евангелле да Юбілею 2025 заклікана стаць не проста кнігай, але сапраўдным духоўным досведам. Яна павінна дапамагчы не толькі чытаць Святое Пісанне, але і візуальна перажываць яго праз мастацтва.