Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Шацёр сінадальнасці – месца сустрэч і дыскусій у Рыме

У Рыме з'явілася новая пляцоўка для сустрэч і абмеркаванняў – Шацёр сінадальнасці. Ён будзе працаваць да 23 кастрычніка 2024 года, суправаджаючы другую сесію сінадальнай асамблеі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прастора, створаная сеткай Amerindia і Лацінаамерыканскім цэнтрам вывучэння сінадальнасці, пачала працаваць 7 кастрычніка 2024 года. Гэта месца для штодзённых сустрэч, дыялогу і разважанняў, пераважна на іспанскай мове.

Наведвальнікі Шатра змогуць змогуць паўдзельнічаць у культурных вечарынах, мастацкіх выставах і прэзентацыі новых кніг. Акрамя таго, будуць арганізаваны сустрэчы і дыскусіі, якія дапамогуць лепш зразумець сінадальнасць і іншыя актуальныя тэмы.

Асаблівай увагі заслугоўваюць штодзённыя прамыя трансляцыі ў Facebook, якія пачынаюцца ў 14.00. Яны будуць прысвечаны актуальным тэмам з удзелам розных гасцей. Ужо прайшла размова на тэму Сінадальнасць і іспанамоўны свет.

У наступныя дні чакаецца ўдзел кардыналаў Майкла Чэрны, Педра Барэта і Луіса Хасэ Руэды, а таксама тэолагаў Аджэнора Брыгенці, Рафаэля Лучыяні, Серэны Начэці і Эмільсэ Куды.

Такая разнастайнасць тэм і ўдзельнікаў павінна забяспечыць усебаковы погляд на сінадальнасць і яе значэнне для сучаснага Касцёла.
 

09 кастрычніка 2024, 11:04