Сустрэча Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці. Ілюстрацыйнае фота Сустрэча Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці. Ілюстрацыйнае фота 

Біскупы краін ЕС абмяркуюць будучыню Еўропы ў Бруселі

У Бруселі з 27 па 29 лістапада 2024 года пройдзе восеньскі сход Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), на якім абмяркуюць будучыню ЕС і геапалітычныя выклікі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча адбудзецца ў кантэксце нядаўніх еўрапейскіх выбараў і бягучых геапалітычных змен. Асаблівая ўвага будзе нададзена дыялогу паміж інстытутамі ЕС і рэлігійнымі супольнасцямі, які прадугледжаны артыкулам 17 Лісабонскай дамовы.

Падчас сходу іерархі правядуць дыскусію з былым прэм'ер-міністрам Італіі Энрыка Летай, які цяпер узначальвае Фонд Жака Дэлора. Размова будзе датычыцца сацыяльных, эканамічных і палітычных выклікаў, якія стаяць перад Еўрапейскім Саюзам.

Важнай часткай праграмы стане абмеркаванне з Фергасам О'Бэрам, кіраўніком аддзела ў Бюро аналізу Еўрапейскага Парламента, падыходаў ЕС да рэлігіі ў кантэксце артыкула 17 Лісабонскай дамовы.

У першы дзень сустрэчы ў касцёле Нотр-Дам-дзю-Саблон адбудзецца Імша за Еўропу, што падкрэслівае духоўнае вымярэнне еўрапейскай інтэграцыі.

COMECE аб'ядноўвае біскупаў, дэлегаваных каталіцкімі епіскапатамі з усіх 27 краін-чальцоў ЕС. Размяшчэнне Генеральнага сакратарыята COMECE побач з Еўрапейскім Парламентам у Бруселі сімвалізуе цесную сувязь паміж Касцёлам і еўрапейскімі інстытутамі ў справе будаўніцтва агульнай еўрапейскай будучыні.
 

26 лістапада 2024, 12:09