Арцыбіскуп Адрыян Юзаф Гальбас Арцыбіскуп Адрыян Юзаф Гальбас  (episkopat.pl)

Пантыфік прызначыў новых мітрапалітаў Варшавы і Мілуокі

4 лістапада 2024 года Папа прыняў адстаўку кардынала Казіміра Ныча з Варшавы і прызначыў яго наступніка, зацвердзіў новага мітрапаліта Мілуокі і прыняў адстаўку мітрапаліта Мадурая.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Найбольш значныя змены адбыліся ў Варшаўскай архідыяцэзіі, адной з найбуйнейшых у Польшчы. Новым арцыбіскупам-мітрапалітам стаў Адрыян Юзаф Гальбас, які да гэтага кіраваў Катавіцкай архідыяцэзіяй. Ён належыць да Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатынцаў) і мае шырокі досвед душпастырскай працы.

У амерыканскай архідыяцэзіі Мілуокі Папа прыняў адстаўку арцыбіскупа Джэрома Лістэцкі. Новым мітрапалітам стаў біскуп Джэфры Гроб, які раней быў дапаможным біскупам у Чыкага і мае дактарат па кананічным праве і філасофіі.

У Індыі Святы Айцец прыняў адстаўку арцыбіскупа Антонія Папусамі з пасады арцыбіскупа-мітрапаліта Мадурая ў Індыі. Гэтае рашэнне з'яўляецца часткай працэсу абнаўлення касцельнай іерархіі ў Азіі.
 

04 лістапада 2024, 12:19