Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Andantino cantabile -Tempo primo (Cadenza: Hummel)
Расклад Падкасты
Міжнародны кангрэс на тэму Lumen Gentium, прысвечаны 60-годдзю прыняцця дагматычнай канстытуцыі аб Касцёле. Міжнародны кангрэс на тэму Lumen Gentium, прысвечаны 60-годдзю прыняцця дагматычнай канстытуцыі аб Касцёле.  (Dorota Abdelmoula-Viet)

Lumen Gentium: 60 гадоў асэнсавання Касцёла як таямніцы

У Папскім універсітэце Святога Крыжа ў Рыме адбылася міжнародная канферэнцыя з нагоды 60-годдзя дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл Lumen Gentium, якая паяднала мінулае і будучыню.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Навукоўцы з розных краін сабраліся ў Рыме, каб абмеркаваць гістарычнае значэнне і сучасную актуальнасць аднаго з найважнейшых дакументаў Другога Ватыканскага Сабора.

Першы дзень быў прысвечаны гістарычнаму развіццю эклезіялогіі да часоў Другога Ватыканскага Сабора. Другі – сістэматычнаму аналізу тэм, узнятых у Lumen Gentium. Удзельнікі засяродзіліся на сувязі паміж сінадальнасцю і місіяй Касцёла, перасцерагаючы ад стварэння занадта жорсткіх структур ці празмернай свабоды ў практыкаванні сінадальнага стылю.

У канферэнцыі Касцёл як Таямніца, Камунія і Місія – Lumen gentium праз 60 гадоў прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох навуковых устаноў: Папскага ўніверсітэта Святога Крыжа, Універсітэта Навары, Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла II і Тэалагічнага факультэта ў Лугана.

Міжнародны характар форуму падкрэслівае значнасць дагматычнай канстытуцыі для ўсяго Касцёла і яе ўплыў на сучаснае разуменне сінадальнасці.
 

21 лістапада 2024, 09:08
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930