Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ксёндз Ханс Цольнер, езуіт і кіраўнік Інстытута антрапалогіі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта Ксёндз Ханс Цольнер, езуіт і кіраўнік Інстытута антрапалогіі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта 

Эксперт Касцёла пра этычныя аспекты развіцця штучнага інтэлекту

Ксёндз Ханс Цольнер, езуіт і псіхолаг, абмеркаваў з “Vatican News” пытанні этыкі і бяспекі ў сферы штучнага інтэлекту, асабліва ў дачыненні да дзяцей і моладзі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Штучны інтэлект (ШІ) стаў неад'емнай часткай нашага жыцця, прыносячы як карысць, так і пэўныя рызыкі. Гэтую тэму абмеркавалі на канферэнцыі "Рызыкі і магчымасці штучнага інтэлекту для дзяцей", арганізаванай Папскай акадэміяй навук у супрацоўніцтве з “World Childhood Foundation” і Папскім Грыгарыянскім універсітэтам.

Цольнер, адзін з вядучых экспертаў Касцёла ў галіне абароны дзяцей, падзяліўся сваімі думкамі наконт этычных аспектаў развіцця ШІ. "Штучны інтэлект мае шмат станоўчых аспектаў, якімі мы ўсе карыстаемся, незалежна ад таго, усведамляем мы гэта ці не. Аднак ён таксама нясе з сабой шмат фактараў рызыкі, асабліва для дзяцей, моладзі і іншых уразлівых груп", - падкрэсліў ён у гутарцы з “Vatican News”.

Сярод галоўных пагроз эксперт адзначыў лёгкасць маніпуляцыі дзецьмі і ўплыву на іх праз ШІ, а таксама доступ да шкодных матэрыялаў, такіх як парнаграфія, тэрарыстычны кантэнт ці экстрэмісцкія палітычныя погляды.

“У прыватнасці, дзеці не маюць пад рукой інструментаў для крытычнага аналізу таго, што з'яўляецца на іх экранах, асабліва калі гаворка ідзе пра фальшывыя навіны, выявы, відэа”

Цольнер адзначыў і пазітыўныя бакі ШІ, у тым ліку магчымасць дапамогі бацькам у маніторынгу анлайн-актыўнасці дзяцей і кантролі шкоднага кантэнту.

У сферы адукацыі эксперт бачыць перспектывы ў "персаналізацыі магчымасцей навучання і адукацыйнага кантэнту", які можна дастаўляць хутчэй і больш мэтанакіравана. Пры правільным укараненні ШІ таксама можа дапамагчы ў хутчэйшым выяўленні кіберзапалохвання ці кіберграмінгу.

“Я лічу, што гэтая канферэнцыя з'яўляецца важным знакам таго, што мы ў Касцёле працягваем займацца сектарам жыцця, які вельмі важны для ўсіх людзей і практычна дасягае кожнага ў гэтым свеце”

Эксперт падкрэсліў неабходнасць нагадваць палітыкам і іншым асобам, якія прымаюць рашэнні, пра іх маральную адказнасць у стварэнні больш бяспечнага віртуальнага свету. Асабліва важна гэта ў тых выпадках, калі палітыкам з розных партый і іншым уплывовым асобам у грамадстве цяжка ўказаць на негатыўныя аспекты штучнага інтэлекту.

Ватыканская канферэнцыя падкрэсліла важнасць збалансаванага падыходу да развіцця і выкарыстання штучнага інтэлекту, асабліва ў дачыненні да дзяцей і моладзі, з улікам як магчымасцей, так і патэнцыяльных рызык гэтай тэхналогіі.

26 сакавіка 2025, 09:57
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930