Пантыфік: святасць – гэта заўсёды шлях свабоды
У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічнае чытанне з Першага паслання Пятра (1 П 1,10-16), у якім апостал запрашае імкнуцца да святасці. Францішак падкрэсліў, што пакліканне да святасці, гэта рэч нармальная для хрысціяніна. Ён адзначыў, што гэта як дарога супраць сонца, што асляпляе нас, але мы добра ведаем, у якім кірунку ідзём. “Такім чынам, трэба ісці ў бок святла”, - падсумаваў Пантыфік.
Папа звярнуў увагу на важнасць унутранай свабоды, асабліва сёння, калі існуюць шмат рэчаў, якія знявольваюць. Таму св. Пётр заклікае: “Не дастасоўвайцеся да пажадлівасцяў, якія вы мелі раней, у час няведання вашага”. “Для таго, каб імкнуцца да святасці, мы павінны быць вольныя”, - падкрэсліў Францішак.
- заўважыў Святы Айцец.
Хрыстус штодня заклікае да святасці. І, на думку Папы, ёсць два параметры, якія паказваюць ці мы стаім на шляху да яе: па-першае, ці глядзім мы на святло Пана ў надзеі, што Яго знойдзем, па-другое, ці падчас выпрабаванняў глядзім наперад і не губляем свабоды, хаваючыся ў мадэлях гэтага свету, якія шмат абяцаюць, але нічога не даюць.
Пантыфік узгадаў словы: “Будзьце святымі, таму што Я святы”, і заклікаў прысутных у капліцы Дому св. Марты добра ўсвядоміць, што святасць з’яўляецца “шляхам свабоды”, але заўсёды “ў надзеі сустрэцца з Езусам”.