Пантыфік: шчодрасць робіць сэрца больш шырокім
Францішак зазначыў, што Езус часта быў вельмі суровым да багатых людзей і нават папярэджваў, што ім цяжка будзе ўвайсці ў Валадарства Божае. За гэта некаторыя называюць Яго “камуністам”, але Пан добра ведае, што за багаццямі нярэдка стаіць злы дух: “пан гэтага свету”. Таму Ён казаў: “Не можаце служыць двум гаспадарам: Не можаце служыць Богу і мамоне”, - нагадаў Папа.
Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Евангелля ад Лукі (21,1-4), Пантыфік зазначыў, што таксама і тут прысутнічае супрацьпастаўленне паміж багатымі, “якія кідалі свае дары ў скарбонку” і беднай удавой, якая ўкінула ўсяго дзве лепты. “Удава, сірата, мігрант, іншаземец былі самымі беднымі ў Ізраэлі”, нагадаў Папа. І тым не менш, гэта жанчына аддала Богу ўсё, бо давярала Яму, была вельмі шчодрай. “Дала ўсё, таму што Пан большы за ўсё”, - дадаў ён.
Паводле Святога Айца, перад абліччам паведамленняў аб беднасці і голадзе ў свеце, кожнаму чалавеку будзе карысна спытаць у сябе: “Што магу зрабіць, каб вырашыць гэту праблему?”. А калі ён думае, што мае вельмі мала, можна узгадаць пра евангельскую бедную ўдаву, прапанаваў Францішак.
Папа заклікаў вернікаў зрабіць рэвізію ў сваіх шафах, дзе могуць знайсці шмат вопраткі і абутку, якія можна аддаць патрабуючым. “Колькі пар абутку маю! Адну, дзве, тры, чатыры, пятнаццаць, дваццаць... Я ведаў аднаго мансеньёра ў якога іх было сорак. Але калі маеш шмат абутку, аддай палову. А колькі маем вопраткі, якую не ўжываем або апранаем адзін раз у год? Гэта спосаб, каб быць шчодрымі, даваць тое, што маем, дзяліцца”, - сказаў ён.
Францішак прывёў таксама іншы прыклад. Ён распавёў пра жанчыну, якая заўсёды аддавала бедным дзесятую частку з таго, што набывала ў супермаркеце. “Аддавала “дзесяціну” бедным”, - падкрэсліў Пантыфік.
, - дадаў Папа.
Паводле Святога Айца, перашкодай і ворагам шчодрасці з’яўляецца спажывальніцтва. Здараецца, што людзі, каб траціць грошы спецыяльна накіроўваюцца ў іншыя гарады на цэлыя выходныя. Спажывальніцтва паводле Папы, гэта вялікая хвароба сучаснасці. У сваю чаргу, шчордасць і ўвага да бедных “робяць сэрца больш шырокім і вядуць да велікадушнасці”.
Напрыканцы гаміліі Францішак заклікаў вернікаў маліцца, каб Бог зрабіў свабоднымі ад спажывальніцтва, якое робіць нявольнікамі і з’яўляецца псіхічнай хваробай.