Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: Звеставанне – рэвалюцыйны момант гісторыі

У момант Звеставання гісторыя чалавецтва цалкам змянілася, звярнуў увагу Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 20 снежня 2018 г. у ватыканскім Доме св. Марты.

Каментуючы літургічны ўрывак з Евангелля св. Лукі (1,26-38), у якім гаворыцца пра тое, як Панна Марыя пагадзілася прыняць волю Бога і стаць Маці Яго Сына, Папа зазначыў, што ў менавіта ў гэты момант “Бог нечаканасцей” змяняе лёс чалавецтва.

Паводле Францішка, тут гаворка ідзе пра ключавы, рэвалюцыйны пункт гісторыі, і менавіта таму падчас урачыстасцей Божага Нараджэння і Звеставання Пана, прамаўляючы Сімвал веры, вернікі становяцца на калені, прамаўляючы словы пра Уцелаўленне.

“Гэта момант, калі ўсё змяняецца, усё, у корані. (...) Бог прынізіўся, Бог уваходзіць у гісторыю і робіць гэта ў сваім арыгінальным стылі: здзіўляючы. Бог сюрпрызаў здзіўляе нас яшчэ раз”, - заўважыў Святы Айцец.

Падчас гаміліі Пантыфік у другі раз прачытаў Евангелле, каб прысутныя на св. Імшы, маглі глыбей адчуць значэнне Звеставання.

“Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл”, - прачытаў Папа.

Рэпартаж з капліцы папскай рэзідэнцыі
Навіна ў фармаце аўдыё
20 снежня 2018, 11:04
Увесь кантэнт >