Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Францішак на ранішняй св. Імшы: не марудзіць з навяртаннем

Не скарацца перад жарсцямі і не марудзіць з навяртаннем да Бога, заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 28 лютага 2019 г. цэлебраваў у капліцы ватыканскага Дома св. Марты.

Спыніцца, усвядоміць уласныя памылкі, не рабіць зло, ведаць, што канец жыцця можа наступіць у кожную хвіліну, заклікаў вернікаў Пантыфік. У гаміліі ён спаслаўся на духоўныя парады, змешчаныя ў кнізе Мудрасці Сіраха (Сір 5, 1-8).

У першую чаргу, гаворка ідзе пра тое, каб не паддавацца жарсцям.

“[Мы ўсе маем жарсці, але будзь пільны, пануй над імі, вазьмі іх у свае рукі. Жарсці – гэта не штосьці выключна кепскае. Гэта, можна так сказаць, “кроў” для добрых спраў. Але, калі ты не здолееш панаваць над сваімі жарсцямі, яны будуць панаваць над табой]”

, - папярэдзіў Святы Айцец.

Францішак заклікаў вернікаў не марудзіць з навяртаннем, памятаючы, што жыццё чалавека прамінае вельмі хутка, а яго канец можа наступіць раптоўна. Нельга рабіць усё, што захочацца, матывуючы гэта бясконцай міласэрнасцю Бога, падкрэсліў ён. Папа заклікаў вернікаў да змены і ўдасканалення жыцця.

Ён параіў рэгулярна знаходзіць час для рахунка сумлення і пастановы, не паўтараць памылак мінулага. “Гэтыя пяць хвілін у канцы дня дапамогуць нам, яны вельмі нам дапамогуць не адкладаць навяртання сэрца і навяртання да Пана. Няхай Пан са сваёй мудрасцю навучыць нас ісці гэтым шляхам”, - пажадаў Святы Айцец.

Рэпартаж з капліцы Дома св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё

 

28 лютага 2019, 12:09
Увесь кантэнт >