Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Францішак у Доме св. Марты: наш час не лепшы за часы патопу

Сучасныя войны падобныя на біблійны патоп, падкрэсліў Пантыфік падчас ранішняй св. Імшы, якую цэлебраваў 19 лютага 2019 г. у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

Спасылаючыся на біблійнае апавяданне пра паўсюдны патоп, Папа заўважыў, што Богу ўласцівыя пачуцці. Перад абліччам вялікага зла з боку людзей, Ён засмуціўся, пашкадаваў, што стварыў чалавека, і нават вырашыў сцерці яго з паверхні зямлі. Бог пакутуе і гэта – “таямніца Пана”.

Паводле Францішка, сучаснасць нічым не адрозніваецца ад дзён патопу: існуюць праблемы, катаклізмы, бедныя, галодныя, пераследаваныя, мучанікі, людзі, якія гінуць на вайне. “Існуе вялікае бедства патопу, ёсць вялікае бедства сучасных войнаў, рахунак, за якія плацяць самыя слабыя, бедныя дзеці, тыя, хто не мае сродкаў, неабходных для развіцця”, - заўважыў Папа.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты

“Я не думаю, што наш час лепшы за часы патопу. Катаклізмы прыкладна аднолькавыя, колькасць ахвяр прыкладна падобная. Падумаем, напрыклад, пра самых слабых, пра дзяцей, пра вялікую колькасць галодных дзяцей, дзяцей без выхавання, якія не маюць магчымасці расці ў міры. У іх няма бацькоў, бо яны загінулі падчас войнаў... Дзеці-салдаты... Проста падумайце пра гэтых дзяцей”, - заклікаў Францішак.

Паводле Святога Айца, вернікам трэба маліцца аб ласцы сэрца, падобнага на сэрца Бога, якому ўласціва братэрскае, бацькоўскае, сыноўскае стаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

19 лютага 2019, 13:54
Увесь кантэнт >