Пошук

Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты  (Vatican Media)

Святы Айцец: не асуджаць іншых і дараваць

Не асуджаць іншых і дараваць, заклікаў Папа 18 сакавіка 2019 г. падчас ранішняй св. Імшы. “Не судзіце, і не будуць судзіць вас”, - гэтыя словы з Евангелля св. Лукі (6, 36–38) сталі натхненнем для яго гаміліі.

Францішак падкрэсліў, што для таго, каб не памыліцца ў жыцці, варта наследаваць Бога, характэрнай прыкметай Якога з’яўляецца міласэрнасць, настолькі бясконцая, што гатовая дараваць нават “жудасныя ўчынкі”.

Для таго, каб “быць міласэрнымі як Айцец”, Езус пакінуў нам практычныя парады. Перш за ўсё – не пляткарыць і не асуджаць. Гэта звычка, паводле Пантыфіка, пранікае ў наша жыццё так, што мы яе і не заўважаем, напрыклад, як спосаб пачаць размову: “Ты бачыў, што той зрабіў?”.

Па словах Папы, варта расці ў “мудрасці вялікадушнасці”, якая вядзе да адмаўлення ад пустаслоўя, у якім “бесперапынна асуджаем і агаворваем” і “з цяжкасцю даруем”. Езус вучыць: “Прабачайце, і прабачаць вам”.

“Менавіта такія паводзіны ўмацоўваюць стаўленне не судзіць, не абгаворваць і дараваць. Таксама міласціна з’яўляецца важнай, і не толькі матэрыяльная, але і духоўная: правесці час з кімсьці, хто ў гэтым мае патрэбу, наведаць хворага, усміхнуцца”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 сакавіка 2019, 15:45
Увесь кантэнт >