Францішак пра перашкоды, якія не даюць ісці ўслед за Езусам
У гаміліі Францішак пракаментаваў урывак з Евангелля св. Яна (10, 22-30), дзе юдэі просяць Езуса адкрыта сказаць, ці з’яўляецца Ён Месіяй. Але Пан адказвае: “Я сказаў вам, і вы не верыце. Справы, якія Я чыню ў імя Айца Майго, сведчаць пра Мяне. Але вы не верыце, бо вы не з Маіх авечак”.
Пантыфік заўважыў, што існуе стаўленне, якое дапамагае нараджэнню веры ў Хрыста, але і антаганізмы, якія перашкаджаюць нам дасягнуць прагрэсу ў пазнанні Пана. Першы – гэта багацце.
, - лічыць Францішак.
Затым Папа ўказаў на перашкоду, якой з’яўляецца строгасць сэрца, строгасць у інтэрпрэтацыі закона, што не з’яўляецца вернасцю: вернасць – гэта дар, строгасць – гэта бяспека для сябе. Строгасць аддаляе нас ад мудрасці і прыгажосці Езуса і адымае ў нас свабоду. І шмат пастыраў выклікаюць сярод вернікаў рост строгасці, - адзначыў Святы Айцец.
Францішак перасцярог ад ляноты і стомленасці, якія пазбаўляюць нас волі рухацца наперад; ад клерыкалізму, у выніку якога чалавек ставіць сябе на месца Езуса; ад духа гэтага свету, які пранізвае нават цэлебрацыю некаторых сакрамэнтаў. Ён дадаў, што свабода можа прывесці да падзення, але горшым будзе патрапіць у перашкоды, якія не даюць ісці ўслед за Езусам.