Францішак: спакой, які дае свет, абыходзіцца чалавеку дорага
У гаміліі Святы Айцец спаслаўся на словы Езуса да вучняў з фрагмента Евангелля св. Яна (14, 27-31): “Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю”.
“Свет дае табе ўнутраны спакой, спакой жыцця, жыццё са спакойным сэрцам, як тваю ўласнасць, што ізалюе цябе ад іншых, што было набыта табой: “У мяне ёсць спакой”. І сам таго не ўсведамляючы, ты зачыняешся ў гэтым спакоі... які цябе ўсыпляе, абязбольвае і прымушае быць аднаму: ён эгаістычны. Свет дае спакой такім чынам. І ён дарагі, паколькі пастаянна трэба мяняць яго інструменты: калі ты ад нечага ў захапленні, нешта дае табе спакой, але заканчваецца, ты павінен знайсці іншае... Такі спакой дарагі, паколькі часовы і бясплодны”, - лічыць Папа.
, - падкрэсліў Святы Айцец.
Пантыфік нагадаў евангельскую прыпавесць пра багатага чалавека, у якога добра ўрадзіла поле. І тады ён сказаў сабе: “Вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё. І скажу душы маёй: Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся” (Лк 12, 18-19). Але Бог адказаў яму: “Неразумны! Гэтай жа ноччу забяруць душу тваю ў цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў?” (Лк 12, 20).
Спакой Хрыста мае зусім іншыя рысы.
, - адзначыў Францішак.
Папа запрасіў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў прамой трансляцыі, задаць сабе пытанне пра паходжанне іх спакою.
“Ці плачу за спакой, ці маю яго дарма ад Пана? Ці злуюся, калі чагосьці не хапае? Тады гэта не Божы спакой. Гэта адна з спроб. Магчыма, мой спакой усыпляе мяне? Гэта не ад Пана. Я жыву ва ўнутраным спакоі і хацеў бы перадаць яго іншым і рухацца далей? Гэта спакой Пана. Ці застаецца ў мяне спакой таксама ў дрэнныя і цяжкія моманты? Гэта спакой Пана. Божы спакой плённы, бо ён поўны надзеі, скіраваны ў Неба”, - звярнуў увагу Святы Айцец.
“Няхай Пан дасць нам гэты спакой, напоўнены надзеяй, які робіць нас пладавітымі, прымушае мець зносіны з іншымі, стварае супольнасць, заўсёды ўглядаецца ў канчатковы спакой раю”, - сказаў Францішак, падсумоўваючы гамілію.
Папа завяршыў літургію адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычным благаслаўленнем. Ён заклікаў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў трансляцыі, прыняць св. Камунію духоўным чынам.