Папа: войны і канфлікты– наступства пачуцця сіроцтва
Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якая 17 мая 2020 прайшла ў Ватыкане, Папа пракаментаваў літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (14,15-21), у якім Езус заклікае вучняў захоўваць запаведзі і запэўнівае, што не пакіне іх сіротамі.
Францішак заўважыў, што ў сучасным свеце шмат людзей жыве з “балючым адчуваннем сіроцтва”. Езус у сваю чаргу бароніць сваіх ад гэтага пачуцця, абяцаючы, што будзе маліцца аб тым, каб на іх сышоў Святы Дух і нагадаў, як дайсці да Айца.
, - сказаў Пантыфік.
Святы Дух вучыць пакоры Нябеснага Айца, а не агрэсіі. Адно з наступстваў пачуцця сіроцтва – гэта войны і канфлікты, бо “калі няма Айца, тады няма і братоў”, - перакананы Папа. Ён падкрэсліў, што Святы Дух дае “лагоднасць, павагу, пакору”, пачуццё прыналежнасці да адной сям’і, члены якой клапоцяцца адно пра аднаго, таму што маюць аднаго Айца.
Падчас св. Імшы Францішак маліўся за прыбіральшчыц, дворнікаў, супрацоўнікаў камунальных службаў – людзей, якія займаюцца ўборкай у шпіталях, чысцяць вуліцы, вывозяць кантэйнеры са смеццем. Папа адзначыў, што хоць іх праца часта застаецца незаўважнай, але яна з’яўляецца неабходнай для жыцця грамадства.