Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: чэрпаць з Сэрца Езуса духоўныя сілы

У чэрвені Папа заклікаў маліцца да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і падтрымліваць святароў. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 6 чэрвеня 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

“У пятніцу будзе адзначацца ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. На працягу ўсяго чэрвеня заклікаю маліцца да Сэрца Езуса і праз блізкасць і любоў падтрымліваць вашых святароў, каб былі вобразам Сэрца, напоўненага міласэрнай любоўю”, - заахвоціў Папа.

Вітаючы моладзь, пажылых і хворых людзей, а таксама маладых сужонкаў, Папа заклікаў іх “чэрпаць з Сэрца Езуса духоўны пасілак і напой” для жыцця, каб, “будучы насычанымі Хрыстом, станавіліся новымі людзьмі, да глыбіні душы перамененымі Божай любоўю”.

У чэрвені ў касцёлах праходзяць адмысловыя набажэнствы, прысвечаныя ўшанаванню Сэрца Езуса. Гэта традыцыя з’явілася спачатку ў Францыі, а ў 1873 г. Пій ХІ афіцыйна зацвердзіў набажэнства для ўсяго Касцёла.

Ушанаванне Сэрца Езуса ў чэрвені складаецца з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і спеву або чытання Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая складаецца з 33-х просьбаў-зваротаў, што спасылаюцца на кожны з гадоў зямнога жыцця Збаўцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 чэрвеня 2018, 12:50
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031